|    15-гадовага актывіста Кастуся Яўсеева затрымалі 
              падчас традыцыйнай акцыі, прымеркаванай да Дня салідарнасьці. Ён 
              разам зь іншымі актывістамі распаўсюджваў брашуру «Зьніклыя людзі 
              ў Беларусі». 
            У Ленінскай управе ўнутраных спраў Магілёва актывіста пратрымалі 
              больш за гадзіну. Цягам гэтага часу яму забаранялі адказваць на 
              тэлефанаваньні. 
            Міліцыянты спраўдзілі ягоныя пашпартныя зьвесткі, а таксама правялі 
              прафіляктычную гутарку, у часе якой маёр Паркоў прапанаваў Кастусю 
              інфармаваць яго пра меркаваныя акцыі апазыцыі і іхных арганізатараў. 
              
            Радыё Свабода 
             
             
                     
             
                       
			 |