|    20 ліпеня лідэру Маладога Фронту Зьмітру Дашкевічу 
              спаўняецца 26 год. 16 ліпеня ў Салігорску сябры Маладога Фронту 
              правялі акцыю Салідарнасьці з зьняволеным палітыкам. Каля 30 чалавек 
              утварылі на цэнтральнай плошчы ланцуг і трымалі ў рукох партрэты 
              Зьмітра Дашкевіча. 
            Гэтым разам быў узьнят і нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг, пасьля 
              чаго адбыўся інцыдэнт: супрацоўнікі міліцыі паспрабавалі затрымаць 
              маладзёнаў, што трымалі ў рукох нацыянальнае палотнішча. Аднак, 
              негледзячы на ўпартасьць міліцыянтаў, усё спробы скончыліся беспасьпяхова: 
              моладзь спраўна бараніла сваіх і нацыяльную сымболіку. 
            Акцыі Салідарнасьці ў Салігорску ладзяцца на працягу двух гадоў. 
              Моладзь штомесяц патрабуе ад уладаў вызваліць палітычных вязьняў, 
              спыніць перасьлед маладзёвых арганізацыяў і выказвае падтрымку сваяк 
              зьняволеных актывістаў.  
              
            Прэс-служба МФ 
                       
             |