|    У Варшаве, каля будынку амбасады Беларусі, адбыўся 
              пікет з нагоды Дня салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі і 
              сем’ямі зьніклых. Каля 15 чалавек трымалі ў руках бел-чырвона-белыя 
              сьцягі, партрэты зьніклых палітыкаў і плякаты з надпісамі «Дыктатара 
              ў турму», «Свабоду палітвязьням». 
            У пікеце ўзяў удзел вядомы беларусі мастак Алесь Пушкін, які зьвярнуўся 
              да прыстуных з кароткай прамовай. 
            «Усе мы — беларусы, якія жывуць у Беларусі і тут у Польшчы, павінны 
              памятаць, што нельга будаваць што — заўгодна, ісьці да нейкай мэты 
              праз забойствы, праз перасьлед тых, хто думае іначай. Трэба правесьці 
              сьледзтва, знайсьці і пакараць вінаватых у гэтых злачынствах, кім 
              бы яны ні былі. Потым пакаяцца і сказаць — такое больш не паўторыцца 
              ніколі!», — сказаў мастак. 
            Каля агароджы амбасады ўдзельнікі пікету запалілі белыя і чырвоныя 
              зьнічы.  
              
            Аляксей Дзікавіцкі 
              Радыё Свабода 
            
               
             |