|    Павал Севярынец i Аляксей Шэін асуджаны Фрунзенскім 
              раённым судом на 15 сутак зьняволеньня за распаўсюд улётак з заклікам 
              да ўдзелу ў мерапрыемствах апазыцыі ў Дзень незалежнасьці 27 ліпеня. 
             
            У міліцыю Партызанскага раёну дастаўленыя Аляксей Шыдлоўскі і Павел 
              Бараноўскі. Іх затрымалі на вуліцы і абвінавачваюць у дробным хуліганстве. 
            Раней ў Першамайскім раёне былі затрыманыя Кася Фахардзінава і 
              яе сяброўка. У судзе Цэнтральнага раёну працягваецца суд над студэнтам 
              3-га курсу маскоўскага Ўнівэрсытэту Дружбы народаў Юрыем Вольфсанам. 
              Таксама быў арыштаваны на 10 сутак Валянцін Сакалоўскі і Сяргей 
              Клюеў, a на 15 сутак — Аляксандар Чарнышоў. Усе «за дробнае хуліганства». 
             На Акрэсцiна знаходзяцца Павал Севярынец i Аляксей Шэін. A 23 
              ліпеня на 10 сутак былi асуджаныя маладафронтаўцы Кірыла Мацкевіч 
              і Уладзімер Сяргееў.  
              
            Прэс-служба МФ 
                       
             |