|    28 ліпеня група наваполацкіх актывістаў зладзіла 
              пікет у абарону вядомага палітыка Аляксандра Казуліна. 
            Агулам у пікеце бралі ўдзел 15 чалавек. Яны прыйшлі на пляц перад 
              Гарадзкім палацам культуры, дзе адбывалася акцыя, з расьцяжкамі, 
              партрэтамі зьняволенага палітыка, плякатамі і нацыянальнымі сьцягамі. 
            Пікет ладзіўся па ўсім пэрымэтры пляцу. Удзельнікі акцыі зьбіралі 
              подпісы пад патрабаваньнем неадкладнага вызваленьня Аляксандра Казуліна, 
              а таксама раздавалі мінакам матэрыялы, прысьвечаныя лёсу беларускіх 
              палітвязьняў. 
            Пікет быў дазволены гарадзкімі ўладамі і доўжыўся 2 гадзіны.  
               
            Радыё Свабода 
                    
					   
			 |