|    Ленінскі раённы суд Менску асудзіў на 15 сутак 
              арышту сябра незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» Яраслава 
              Грышчэню, які меў пры сябе ўлёткі з заклікам прыйсьці на сустрэчу 
              з дэпутатамі Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, якія прымалі Дэклярацыю 
              аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі. Пакаралі юнака нібыта за "нецэнзурную 
              лаянку". Франака Вячорку суд Заводскага раёну пакараў сёння 
              7 суткамі арышту за распаўсюд улётак. 
            Нагадаем, хлопцаў затрымалі 27 ліпеня прэвэнтыўна на падыходзе 
              да плошчы Незалежнасьці. У заплечніку Грышчэні знайшлі некалькі 
              ўлётак з заклікам прыйсьці на сустрэчу з дэпутатамі Вярхоўнага Савету 
              12-га скліканьня, якія прымалі Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце 
              Беларусі. Падставай для затрымання Франака Вячоркі былі знойдзенныя 
              пры ім дзесяць улётак. 
              
            Хартыя`97 
               
             |