|    Сёньня сталі вядомыя імёны журналістаў, якія ў 
              гэтым годзе атрымаюць журналісцкую прэмію ймя Зьмітра Завадзкага 
              «За мужнасьць і прафэсыяналізм». Ляўрэатамі сталі: Генадзь Барбарыч 
              (газэта «Белорусы и рынок»”), Анатоль Гатоўчыц (БелаПАН, «Народная 
              воля», Гомель) і Натальля Макушына (радыёжурналіст, Гародня). 
            Уручэньне Прэміі прызначана 10 верасьня 2007 году ў Беларусі. 
            Прэмія зьяўляецца ўзнагародай за прафэсыйную мужнасьць і барацьбу 
              за свабоду слова. 
            Прэмія была заснаваная ў 2001 годзе, праз год пасьля выкраданьня 
              ў Менску беларускага апэратара Зьмітра Завадзкага, па ініцыятыве 
              журналістаў Першага каналу (Расея), якія працавалі са Зьмітром, 
              паважалі і любілі яго. Журналісты прапанавалі кожны год уручаць 
              прэмію за мужнасьць і прафэсыяналізм беларускім журналістам. Гэтую 
              ідэю падтрымалі гэнэральны дырэктар тэлеканалу Канстанцін Эрнст 
              і Беларуская асацыяцыя журналістаў. За мінулыя гады прайшло пяць 
              цэрэмоніяў узнагароджваньня й Прэмія была ўручаная 20 лепшым беларускім 
              журналістам, апэратарам, фотакарэспандэнтам і незалежным выданьням. 
              У 2006 годзе да прэміі далучылася заснаваная напрыканцы 2005 году 
              Фундацыя ймя Зьмітра Завадзкага, якая заснавала грашовае ўзнагароджаньне 
              лепшым беларускім журналістам. 
            У гэтым годзе адбудзецца шостая цырымонія ўручэньня Прэміі ймя 
              Зьмітра Завадзкага. 
              
            DZF 
                    
					
					
					   
			 |