|    Сёньня ў Варшаве адбыўся пікет з нагоды дня салідарнасьці 
              зь сем’ямі зьніклых беларускіх палітыкаў і палітвязьняў. Каля дзясятка 
              беларусаў, які жывуць у польскай сталіцы, сабраліся ў самым цэнтры 
              Варшавы, каля прэзыдэнцкага палацу і помніка Адаму Міцкевічу з нацыянальнымі 
              сьцягамі, партрэтамі зьніклых палітыкаў і плякатамі з надпісамі 
              «Свабоду палітвязьням», «Дыктатара ў турму». 
            Адзін з удзельнікаў пікету Адольф Капелька сказаў карэспандэнту 
              нашага радыё: 
            «Мы заўсёды памятаем пра тых, хто зьнік, хто знаходзіцца ў турмах 
              цяпер і асабліва ў гэты дзень салідарызуемся зь імі. 16-га кожнага 
              месяца мы выходзім на пікет. Цяпер каля помніка паэту, ён жа пісаў 
              пра свабоду беларускага і польскага народаў».  
              
             Аляксей Дзікавіцкі 
              Радыё Свабода 
             
                    
					   
			 |