|    Акцыю салідарнасці правялі 16 жніўня актывісты 
              грамадзянскай кампаніі «За Свабоду». Дзеянне адбывалася ў мікрараёне 
              «Уручча» на вул.Русіянава. Блізу 100 чалавек сталі ўздоўж дарогі, 
              трымаючы ў руках літары, з якіх складаліся лозунгі «14 кастрычніка 
              – «Еўрапейскі марш»» і «Салідарнасць супраць абыякавасці». 
            Людзі, якія назіралі за акцыяй, рэагавалі станоўча, адусюль чуліся 
              словы падтрымкі і ўхвалення. Кіроўцы машын, якія праязджалі побач, 
              віталі хлопцаў светлавымі і гукавымі сігналамі. 
            Праз пяць хвілін удзельнікі акцыі разышліся. 
            Мэтай акцыі было інфармаваць людзей пра «Еўрапейскім маршы», які 
              мае быць у кастрычніку, і чарговым разам нагадаць, што грамадства 
              можа быць моцным, калі яно салідарнае, паведамілі ўдзельнікі акцыі. 
              
            Хартыя`97 
            
					   
             |