Акцыю салідарнасці правялі 16 жніўня актывісты
грамадзянскай кампаніі «Jeans за свободу». Моладзь сабралася ля
пад`езда дому, дзе жыве сям`я былога кандыдата у прэзідэнты Рэспублікі
Беларусь Аляксандра Казуліна.
Некаторы час яны стаялі з партрэтамі палітвязня, а потым прыладзілі
адзін з іх да сцяны і выклалі перад ім свечкамі лічбу «16».
Дзень салідарнасці праводзіцца на Беларусі і ў замежжы традыцыйна
16-га чысла кожнага месяца. Такім чынам людзі выказваюць сваё стаўленне
да несправядлівасці, з якой беларускія ўлады абыхозяцца з барацьбітамі
за волю. Сімвал салідарнасці — запаленая свечка.
Хартыя`97
|