Салігорскі Малады Фронт зладзіў велапрабег па цэнтральных вуліцах гораду

18.08.2007

Салігорскі Малады Фронт зладзіў 16 жніўня велапрабег па цэнтральных вуліцах гораду. Адметнасьцю сталася тое, што да кожнага ровару быў прымацаваны нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг. Распачаўся велапрабег ля будынку суду, дзе бліжэйшым часам распачнецца судовы працэс над Іванам Шылам, лідарам мясцовай вольдумнай моладзі. Праз 15 хвілінаў маладафронтаўцы дабраліся да плошчы, дзе іх ужо сустракала група моладзі, і на знак вітаньня ўзьняла яшчэ некалькі бел-чырвона-белых сьцягоў.

Наступныя паўгадзіны жыхары гораду, якія, дарэчы ставіліся да імпрэзы станоўча, мелі магчымасьць назіраць фантастычнае для беларускіх рэаліяў відовішчы: маладзёны на роварах зрабілі зь дзесятак колаў вакол плошчы, ля сцэны луналі нацыянальныя шдандарты. Пасьля маладафронтаўцы праехалі па цэнтральнаму парку.

Неўзабаве, падзеі пачалі разгортвацца ў традыцыйным для Беларусі рэчышчы. Для затрыманьня групы моладзі былі выкліканы дзесяткі супрацоўнікаў міліцыі і аховы, некалькі аўтамашынаў. Замест перадухіленьня сапраўдных злачынстваў, міліцыянты чулі загады па рацыям накіроўвацца да цэнтральнай плошчы.

Такім чынам,намаганьні міліцыянтаў і узрастаючая з кожнай хвілінай колькасьць «праваахоўнікаў» далі плён. Моладзь фактычна ўзялі ў кола і пачаліся спробы затрымаць маладафронтаўцаў. Тым ня менш, большасьці пашанцавала застацца на волі, негледзячы на тое, што міліцыя распачала сапраўднае паляваньне,што нагадвала эпізоды з заходніх кінафільмаў:з пагонямі на аўтамабілях, перахопамі і блякаваньнем цэлых раёнаў.
Затрымалі Віктара Гаргуна, хлопец рухаўся па горадзе з вудамі, паводле міліцыянтаў, менавітамі з тымі, да якіх чапляліся сьцягі.

Івана Шылу затрымлівалі блізу дзесяці супрацоўнікаў міліцыі і аховы, гэтак сама было задзейнічана 3 аўтамашыны.

Падчас «дастаўленьня для высьветленьня асобы» маладзёна моцна зьбілі, твар быў крыві, на целе некалькі кровападцёкаў, ушыбы.

У міліцыі склалі два пратаколы, традыцыйна абвінаваціўшы маладзёна ў лаянцы матам, і непадпарадкаваньню законым патрабаваньням.

Маладафронтавец не зьбіраецца падаваць скаргі ў пракуратуру, бо лічыць марнаваньнем часу бэссэнсоўную перапіску, якая наўрадці дасьць плён.

Прэс-служба салігорскага МФ