|    22 жніўня заснавальнік Маладога Фронту і сустаршыня 
              Аргкамітэту Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі Павал Севярынец 
              асуджаны судом Маскоўскага раёну Берасьця да пятнаццаці сутак адміністрацыйнага 
              арышту за арганізацыю сустрэчы прыхільнікаў БХД і прэзэнтацыю сваёй 
              кнігі «Лісты зь лесу». 
            Суд над палітыкам працягваўся два дні, падчас якіх судзьдзя Вольга 
              Сьмірнова знаёмілася з матэрыяламі справы й праглядала відэаазапіс 
              затрыманьня, на якім было паказана, як міліцыянты ламіліся ў памяшканьне, 
              дзе праходзіў сход. 
               
            Прэс-служба МФ 
                    
					   
             |