У справу зьнікненьня Віктара Ганчара замешаныя высокапастаўленыя чыноўнікі
30 августа 2007

У справу зьнікненьня Віктара Ганчара замешаныя высокапастаўленыя беларускія чыноўнікі.

Так вынікае з дакумэнтаў, якія атрымала Зінаіда Ганчар ад Камісіі па правох чалавека ААН, якая займаецца справамі зьніклых асобаў. Пра гэта паведаміў Польскаму радыё старшыня міжнароднай фэдэрацыі па правох чалавека Алесь Бяляцкі.

Алесь Бяляцкі: Гэта ёсьць стопрацэнтовы выпадак, калі міжнародныя структуры падцьвярджаюць ўдзел у зьнікненьні Віктара Ганчара высокіх урадавых асобаў. На сёньняшні дзень урад нічога ня робіць дзеля таго, каб канчаткова высьветліць гэтую справу. Таму мы будзем спабаваць падняць гэтае пытаньне на міжнародным узроўні праз Камісію па правох чалавека ААН.

Віцэ-сьпікер Вярхоўнага Савету Беларусі Віктар Ганчар бясьсьледна знікнуў 16 верасьня 1999 году.


Польскае радыё