|    УУС Маскоўскага раёна Менска адмовіла моладзевай актывістцы Таццяне Цішкевіч ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце яе збівання супрацоўнікамі палка міліцыі спецыяльнага прызначэння (былы АМАП). Дзяўчына была збітая амапаўцамі ў Дзень салідарнасці 16 жніўня, калі ўстала на абарону моладзевага лідэра Мікіты Сасіма, схопленага супрацоўнікамі АМАПу ў цывільным. Амапаўцы павалілі дзяўчыну на зямлю і, па яе словах, сталі збіваць нагамі: па спіне, нагам, галаве. 
			Тыдзень Таццяна Цішкевіч правяла ў аддзяленні нейрахірургіі 9-га клінічнага шпіталя. Медыкі паставілі дыягназ: чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені, запаленчыя працэсы ў нырках, удары і сінякі галавы і целы. 
			24 жніўня Таццяну Цішкевіч выпісалі з шпіталя, нягледзячы на тое, што дзяўчына па-ранейшаму сябе дрэнна адчувала. На пытанне, чаму яе выпісваюць, лекары адказалі, што Таццяне дрэнна «праз спякоту». Гэтаксама была вымаўленая банальная фраза: «Самі разумееце…». 
			Дзяўчына была змушаная звярнуцца да іншых лекараў. Цяпер Таццяна Цішкевіч працягвае лячэнне ў рэспубліканскім клінічным шпіталі медыцынскай рэабілітацыі ў Аксакаўшчыне 
			Сёння моладзевую актывістку наведаў у шпіталі лідэр руху «За Свабоду!» Аляксандр Мілінкевіч. 
			 
					  Хартыя`97	 
			
					
			   
			 |