На сутках у Салігорску будуць сядзець Каліта і Атакулава
5 сентября 2007

У Салігорску скончыліся суды над затрыманымі ўчора моладзевымі актывістамі. Усяго падчас акцый салідарнасьці зь Іванам Шылам пад сьценамі салігорскага суду было затрымана дзевяць чалавек, ноч яны правялі ў камэрах.

Кася Галіцкая, Віктар Дзенісевіч, Дзяніс Карноў, Зьміце Хведарук і Франак Вячорка атрымалі па 5 базавых велічынь штрафу (155 тысяч рублёў). Тацяна Буланаву аштрафавалі на 4 б.в. (124 тысячы рублёў).

Зьміцер Ясевіч атрымаў папярэджаньне.

На суткі пасадзілі моладзевага крыла Партыі БНФ Алесь Каліта і Людмілу Атакулаву. Судзьдзя прыгаварыў іх да 7 сутак арышту. На волю маладзёны выйдуць 10 верасьня.

Усіх судзілі за парушэньне правядзень масавых акцый.

На судах прысутнічалі старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка, ягоны намесьнік Аляксей Янукевіч, юрыст Уладзімер Лабковіч. Зь Менску таксама прыехалі адвакаты Аляксандар Галіеў і Марыяна Сімашка.