|    
					  8 верасня Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі правёў акцыю ў падтрымку маладых актывістаў на Беларусі, якіх антыбеларускі рэжым імкнецца незаконна асудзіць і пазбавіць волі. Ля будынку ААН сабралася каля 20 чалавек з розных гарадоў Амэрыкі: Нью-Йорка, Вашынгтона, Бостана і іншых. Падчас пікету быў зачытаны зварот лідэра беларускага адраджэньня Зянона Пазьняка да моладзі з нагоды Дня Вайсковай Славы і сёняшняй акцыі. 
					На працягу некалькіх гадзін сябры руху распаўсюджвалі ўлёткі распавядаючыя пра апошнія палтычныя рэпрэсіі супраць беларускай моладзі. 
					Падчас пікету быў прыняты зварот да гэнэральнага сэкратара ААН с закліикам да яго паўплываць на становішча на Беларусі і ўзьняць пытаньне яе дэмакратызацыі ў савеце бясьпекі ААН. Гэты зварот можа падпісаць кожны беларус праз інтэрнэт на сайце Руху. Праз два тыдні зварот з усімі сабранымі подпісамі будзе адасланы ў ААН.    
					  
					Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі  
					 			 
					 |