|    У цэнтры Варшавы адбыўся пікет у падтрымку Аляксандра Казуліна  Аляксей Дзікавіцкі, Варшава  Паводле арганізатара акцыі Ігара Крыштона, 30 жніўня і 7 верасьня па ўсёй Беларусі мелі адбыцца пікеты салідарнасьці з Аляксандрам Казуліным, але зрабіць гэтага не дазволілі ўлады. Таму некалькі беларусаў, якія жывуць у Варшаве, вырашылі правесьці такі пікет у польскай сталіцы. 
			«Дзякуючы таму, што мы знаходзімся ў дэмакратычнай краіне, дзе ня трэба ніякіх дазволаў ад уладаў на такія акцыі, мы прыйшлі ў самы цэнтар Варшавы, каб выказаць салідарнасьць і нагадаць палякам аб тым, што ў Беларусі ёсьць палітвязьні, што ў нашай краіне трэба аднавіць дэмакратыю», — сказаў Ігар Крыштон. 
			Удзельнікі пікету трымалі бел-чырвона-белыя сьцягі, вялікі партрэт Аляксандра Казуліна і плякаты з надпісамі «Дыктатара ў турму», «Свабоду Казуліну», «Беларусь у Эўропу — Лукашэнку ў Гаагу».  
			  
			Аляксей Дзікавіцкі 
Радыё	Свабода	 
					
					   
			 |