Прэс-група Пратыі БНФ паведамляе, што швэйцарская праваабарончая арганізацыя CODAP пачала збор подпісаў за вызваленьне палітвязьняў Аляксандра Казуліна, Артура Фінькевіча, Васіля Лявонава, Зьмітра Дашкевіча, Андрэя Клімава, Юрыя Лявонава, Мікалая Аўтуховіча, Антона Кішкурны.
Арганізацыя таксама зьбірала подпісы супраць перасьледу іншадумства на Беларусі. Акцыя працягвалася некалькі гадзінаў і за гэты час на цэнтральных вуліцах Жэнэвы было сабрана больш за 300 подпісаў. Падпісваліся ня толькі жыхары Швэйцарыі, але і немцы, французы, ангельцы.
|