| 
 Зьміцер Панкавец з «Нашай Нивы» напаминае, што заўтра, 15 верасьня спаўняецца год, як за кратамі апынуўся лідэр незарэгістраванай моладзевай арганізацыі «Малады фронт» Зьміцер Дашкевіч. 
			Яго ўзялі пад варту, калі Зьміцер разам з адвакатам Аляксандрам Галіевым прыйшоў на допыт па справе «Маладога фронту» ў рэспубліканскую пракуратуру. 
			Да суда Дашкевіча знаходзіўся ў турме на Валадарцы, а 1 лістапада судзьдзя Ала Булаш прысудзіла яму паўтары гады турмы за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Зьміцер адбывае пакараньне ў шклоўскай калёніі. На волю хлопец выйдзе 15 сакавіка 2008 году. 
			Зьмітру Дашкевічу можна даслаць ліст падтрымкі на наступны адрас: 
			Дашкевіч Зьміцер Вячаслававіч 
					  213004, Магілёўская вобласьць, 
					  г.Шклоў, ВК-17. 
			  
					   
			 |