У Кіеве акцыя салідарнасьці супала з гадавінай зьнікненьня Гангадзэ
16 сентября 2007

У Кіеве акцыя салідарнасьці супала з гадавінай зьнікненьня Гангадзэ Радыё Свабода, Кіеў Сёньня ў Кіеве адбылася традыцыйная акцыя салідарнасьці з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.

Гэтым разам акцыя супала з сёмай гадавінай знікненьня журналіста Георгія Гонгадзе, таму актывісты ініцыятывы «Салідарнасьць» вырашылі абмежавацца пятнадцаціхвілінным пікетам ля беларускае амбасады, пасьля чаго далучылісь да акцыі памяці загіблага журналіста на галоўнае плошчы ўкраінскае сталіцы.