| 
 Пра гэта карэспандэнту Радыё Свабода паведамілі ў Менскім сьледчым ізалятары, дзе трымалі Андрэя Клімава ад 3-га красавіка да 10-га кастрычніка. 
			1-га жніўня Цэнтральны суд Менску асудзіў былога дэпутата да двух гадоў калёніі строгага рэжыму, паводле абвінавачаньня ў распаўсюдзе заклікаў супраць улады праз інтэрнэт. 
			2 кастрычніка Менскі гарадзкі суд пакінуў гэты прысуд бяз зьмены. 
			Упершыню ў Беларусі палітвядзень будзе адбываць пакараеньне на строгім рэжыме. 
			Арганізацыя «Міжнародная амністыя» абвясьціла Андрэя Клімава вязьнем сумленьня. 
			 
					 
			Алег Грузьдзіловіч 
Радыё	Свабода	 
			   
			 |