| 
 Да помніка сьвятому Вацлаву, патрону чэскай зямлі, на Вацлаўскую плошчу прыйшлі сябры беларускіх суполак, студэнты. 
			
					  Бел-чырвона-белыя сьцягі прыцягнулі ўвагу шматлікіх турыстаў. Напрыклад, групы польскіх пілётаў-вэтэранаў, якія прыехалі з Лодзі. Адзін з вэтэранаў прызнаўся, што мае ў Менску сваякоў, сувязь зь якімі абарвалася гадоў 5 таму. 
			
					  Адзін з арганізатараў акцыі Яўген Сідорык раздаваў прысутным улёткі па-ангельску і па-чэску. У іх цытуецца апошні зварот Вацлава Гаўла, які выказаў спадзяваньне, што ў Беларусі пераможа свабода.
					 
			 
					 
			Радыё Свабода 
			 
			 
			 
			  
					 
			 
			
					 |