|          
					   16 кастрычніка ў Салігорску на цэнтральнае плошчы гораду адбылася акцыя прысьвечаная традыцыйнаму дню Салідарнасьці зь сем'ямі зьніклых палітыкаў і палітычнымі вязьнямі. На плошчы традыцыйна пільнавала міліцыі, дырэктары школаў, чыноўнікі зь міністэрства адукацыі. 
					Акцыя пачалася а 20:00 гадзіне. Некалькі дзесяткаў чалавек ўтварыла ланцуг, разгаршуўшы расьцяжку «Свабоду палітвязьням»,трымаючы ў рукох сьвечы і партрэты зьняволеных па палітычных матывах. Збоку міліцыі адразу пачаліся спробы затрымаць юнакоў, што трымалі расьцяжку. 
					Міліцэйскія апэратары фільмавалі акцыю. Неўзабаве на плошчу прыехаў міліцэйскі мікрааўтобус і прыкладна 20 міліцыянтаў з боем кінуліся на Ільлю Шылу, Івана Шылу, Хрысьціну Самойлаву і андруся Тычыну. З ужываньнем фізычнае сілы міліцыянты закінулі ў мікрааўтобус хлапцоў, дзяўчыне з дапамогаю астатніх удзельнікаў акцыі ўдалося вырвацца. 
					Пад воклічы «Ганьба» міліцэйскі транспарт пакідаў плошчу. Акцыі працягвалася. У раёне плошчы сабралося некалькі дзесяткаў гледачоў. 
					Салігорцы абураліся брутальнымі затрыманьнем падлеткаў, частка далучылася да акцыі. Удзельнікі гукалі «Жыве Беларусь» і замест традыйнах 15 хвілін прастаялі на плошчы ўдвая больш і рушылі ў бок міліцэйскага пастарунку. Затрыманых Ільлю і Івана Шылу, Андруся Тычыну неўзабаве вызвалілі, не складаўшы пратаколы. 
					  
					Прэс-служба МФ 
					 			 
					 |