|    Палітвязень Андрэй Клімаў даслаў з Мазырскай выпраўленчай калоніі № 20 ліст кіраўніку Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатолю Лябедзьку, датаваны 13 кастрычніка. 
			«Этапам у «сталыпіне» праз гомельскую турму прыбыў у Мазыр, — паведамляе Андрэй Клімаў. — Пакуль сяджу ў закрытым каранціне. Ужо паспеў прастыць...», — напісаў палітык.. 
			Нагадаем, 1 жніўня Андрэй Клімаў прысуджаны да двух гадоў пазбаўлення свабоды за артыкул у Інтэрнэце. Суд Цэнтральнага раёна Менска прызнаў яго вінаватым у распаўсюджванні заклікаў да звяржэння ўлады. За апазіцыйную дзейнасць Андрэй Клімаў правёў раней у месцах пазбаўлення і абмежавання волі больш за 5 гадоў. 
			Усім, хто хоча падтрымаць Андрэя Клімава і напісаць яму ліст, прэс-служба АГП паведамляе адрас: 
			247760 
					  Гомельская вобл. 
					  г. Мазыр-11, ВК-20 
					  Клімаву Андрэю Яўгенавічу 
					   
			 |