|    Праваабарончы цэнтар «Вясна» атрымаў сёньня па пошце вялізнага жураўліка, якога вядомая праваабарончая арганізацыя Amnesty International накіравала міністру ўнутраных справаў Беларусі Ўладзімеру Навумаву. 
			Праваабаронца Валянцін Стэфановіч патлумачыў: 
			«У межах адмысловай кампаніі Amnesti Internjeshnl прапанавала па ўсім сьвеце рабіць папяровых жураўлікаў і дасылаць іх зьняволенаму Зьмітру Дашкевічу, а таксама службовым асобам у Беларусі. 
			Гэта вядомая ідэя, калі робіцца пэўная колькасьць жураўлікаў, то зьдзяйсьняецца пэўная мара. І гэтага вялікага жураўліка ўдзельнікі кампаніі хацелі даслаць міністру Навумаву, але ён адмовіўся яго прымаць. І пасылка не патрапіла праз мяжу. 
			Праваабаронцы даслалі яго нам. І мы будзем думаць як давесьці гэтага жураўліка і меркаваньні ўсіх людзей, якія рабілі гэтых жураўлікаў, да ведама міністэрства ўнутраных справаў. Аддадзім хутчэй за ўсё адрасату». 
			
			Алесь Дашчынскі 
Радыё	Свабода	 
					  
					   
			 |