|    Дакумэнт, які падрыхтавалі юрысты й сваякі зьніклых апазыцыянэраў, складае болей за дваццаць старонак, паведамляе  Радыё «Свабода». 
			Адзін з аўтараў «Абвінаваўчага акту», вядомы праваабаронца Гары Паганяйла, патлумачыў: «Нашы высновы грунтуюцца на фактах, якія расьсьледавалі амаль дзевяць гадоў. Ведаем пра прэзумпцыю невінаватасьці, але выклалі нашае меркаваньне пра вінаватых у зьнікненьні Юр’я Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Зьмітра Завадзкага і назвалі пэўныя прозьвішчы.  У пракуратуры зьявіўся яшчэ адзін шанец завяршыць сьледзтва. Але апошні». 
			Сваякі зьніклых папярэдзілі Генэральную пракуратуру, што болей да яе зьвяртацца ня будуць. Усе будучыя звароты — толькі ў міжнародныя інстанцыі.  
			
			
			   
			 |