Прысуд Зьмітру Дашкевічу: 60 базавых велічыняў штрафу

09.11.2007

Як заявіў у камэнтары «НН» бацька палітвязьня Вячаслаў Дашкевіч: «Абвінаваўчы прысуд ня робіць гонару ўладам, але гэта лепш, чым сядзець шэсьць месяцаў. Каб сплаціць штраф, нам з жонкай давялося б прадаць усю гаспадарку. Але я перакананы, што выплаціць штраф дапамогуць сябры і знаёмыя Зьмітра, якіх у яго вельмі шмат».

Вячаслаў Дашкевіч таксама сказаў, што маці Зьмітра пакуль ня ведае пра прысуд, бо пакуль да яе не датэлефанаваліся.

У сваім апошнім Зьміцер яшчэ раз пацьвердзіў, што не зьбіраецца сьведчыць супраць сябе і сваіх сяброў.

Між іншым, Зьміцер Дашкевіч павінен выйсьці на воллю за дзесяць дзён да Дня волі, 15 сакавіка.

Судовы працэс аказаўся надзіва хуткім. Судзьдзя Кашкіна прызнала Зьмітра вінаватым у парушэньні артыкулу 402 КК, пакараўшы яго 60 базавымі велічынямі штрафамі (1 мільён 860 тысяч рублёў).

Падчас слуханьняў быў заслуханы адзін сьведка, які і дапытаў Зьмітра.

На працэс пусьцілі таксама прадстаўніка місіі АБСЭ, які перад гэтым накіраваў ліст з просьбай прысутнасьці на судзе міністру ўнутраных справаў Уладзімеру Навумаву.

Пад сьценамі турмы пад час суду знаходзілася каля 25 чалавек. Яны апранулі майкі з партрэтам Зьмітра Дашкевіча.