|    Хартыя’97 паведамляе, што 16 лістапада, у Дзень салідарнасці, у Менску з’явіліся транспаранты «Свабоду Дашкевічу!», «Свабоду Фінькевічу!», графіці «Свабоду Клімаву!», улёткі з патрабаваннем вызваліць Аляксандра Казуліна. 
			Транспаранты былі вывешаныя актывістамі кампаніі «Jeans — за свабоду» каля чыгуначнага вакзалу, на вуліцы Маскоўскай і каля Чэрвенскага рынку. 
			Графіці з заклікам вызваліць палітвязня Андрэя Клімава з'явіліся ўздоўж чыгуначных шляхоў у Менску. 
			Улёткі з заклікам вызваліць палітвязня Аляксандра Казуліна актывісты кампаніі «Jeans — за свабоду!» расклеілі на цэнтральных вуліцах гораду. 
					   
			 |