Акцыя ў Варшаве: супрацоўнік беларускай амбасады звар'яцеў

16.11.2007

Беларускія студэнты у Варшаве адзначылі Дзень салідарнасьці з палітвязьнямі. Акцыя прайшла пад беларускай амбасадай, дзе студэнты замацавалі партрэты палітвязьняў, а менавіта Змітра Дашкевіча, Артура Фінькевіча, Аляксандра Казуліна і Андрэя Клімава і запалілі знічкі ў знак салідарнасьці.

Як паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 кіраўнік «Звязу ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі» Антось Цялежнікаў, упершыню за два гады, ад часу, калі была запачаткаваная традыцыя Дзён салідарнасьці, прадстаўнік амабасады выйшаў да маніфэстуючых.

Пасьля таго як акцыя завяршылася і ўдзельнікі ўжо адыйшлі ад будынку, з амбасады выйшаў чалавек, асобу якога высьветліць не удалася, і рашуча, нагамі, з мура амбасады вышынёй амаль у мэтр, зьбіў зьнічкі салідарнасьці. Пачуўшы гук бітага шкла ўдзельнікі акцыі пачалі вяртацца да амбасады, і тут запал і рашучасьць дыплямата саступілі — ён хуценька зайшоў за плот, зачыніўшы браму, нецэнзурна зьвярнуўся да пратэстуючых і зьнік у будынку амбасады.