|    Пракуратура адмовілася апратэстоўваць прысуд А.Казуліну  Алег Грузьдзіловіч, Менск  Пра гэта абаронцу Аляксандра Казуліна паведамілі ў лісьце з Генэральнай пракуроры Беларусі, якой кіруе Пётар Міклашэвіч. 
			«У нас засталася апошняя магчымасьць для пратэсту — наглядная скарга на імя старшыні Вярхоўнага Суду Валянціна Сукалы. Сёньня такая скарга будзе адасланая. 
			Калі і яе не задаволяць, дзяржаўныя ўстановы спыняць усялякае ліставаньне ў справе Казуліна. Тады нам застанецца толькі зьвяртацца ў міжнародныя судовыя інстанцыі», — сказаў «Свабодзе» былы адвакат кандыдата ў прэзыдэнты Ігар Рынкевіч. 
			Нагадаем, адвакат Зьміцер Гарачка больш як два месяцы таму падаў скаргу ў пракуратуру з просьбай апратэставаць прысуд, які летась вынес Аляксандру Казуліну Маскоўскі раённы суд — пяць з паловай гадоў зьняволеньня за хуліганства і арганізацыю вулічных беспарадкаў. 
			Аднак у Генэральнай пракуратуры мяркуюць, што прысуд быў законны, а Менскі гарадзкі суд таксама пацьвердзіў рашэньне раённага суду.  
			  
			Алег Грузьдзіловіч 
Радыё Свабода 
			 
			 
			 
			 
			   
			 |