Акцыя прымеркаваная дню Салідарнасьці з палітзьняволенымі прыйшла ў Салігорску 16 лістапада. Як і звычайна распачалася яна ў 20:00 на цэнтральнай плошчы. 
					Гэтым разам моладзь вырашыла зьмяніць фармат і прайшла шэсцем па цэнтральныхвуліца гораду. Гэта было зьвязана з угодкамі з дня народзінаў Вінцэнта Гадлеўскага, каталіцкага пастара,аднаго са стваральнікаў «Беларускай Хрысьціянская Дэмактарыі» і «Беларускай Незалежніцкай Партыі», закатаванага ў Трасьцянцы фашыстамі. 
					
					  Моладзь трымала ў рукох лампадкі і партрэты Зьмітра Дашкевіча, час ад часу гукаючы «Жыве Беларусь». Скончылася акцыя ля касьцёлу, дзе ўдзельнікі прасьпявалі нацыянальны гімн «Магутны Божа». 
					  
					Прэс-служба Салігорскага МФ 
					 
					 
					 
					
  |