|    Зніклую 23 лістапада 7-гадовую дзяўчынку Іру Кужэльную на Лагойшчыне шукае ўсё больш людзей, але гэтыя мерапрыемствы пакуль не даюць поспеху. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў Лагойскім РАУС. Агулам у пошуках удзельнічаюць некалькі соцень чалавек. 
			Сёння раніцай у Беларучскім сельсавеце зноў засядаў штаб па пошуку дзяўчынкі, пасля чаго міліцыянты і вайскоўцы зноў выехалі прачэсваць лясы. Вось што паведаміла Еўрарадыё супрацоўніца сельсавета: 
			«У гэтыя выхадныя дні было значна больш людзей, таму што запрашалі і курсантаў Акадэміі міліцыі. Былі тут і вайскоўцы. Сёння раніцай яны, здаецца, такім жа складам выехалі на пошукі». 
			Нагадаем, маці дзяўчынкі была пакараная 3 суткамі арышту. У адносінах жанчыны распачатая і расследуецца крымінальная справа па факце катавання дачкі. Учора маці выйшла на волю. 
			  
			Эўрарадыё 
			   
			 |