|    У 20:00 ля будынку кляштару бэрнардзінаў у Менску сабралася некалькі чалавек. 
			Менавіта ў гэтыя дні ў моладзевых актывістаў пачалася сэсія. Бальшыня зь іх навучаецца ў Эўрапейскім гуманітарных унівэрсытэце ў Вільні, а таксама ў Польшчы і ва Ўкраіне. 
			Асноўная колькасьць удзельнікаў акцыі ў Дзень салідарнасьці – гэта моладзь. 
			У Жодзіне, Барысаве, Салігорску і Мазыры таксама адбыліся акцыі салідарнасьці. 
			У Навагрудку міліцыянты затрымалі 9 чалавек. Трое зь іх — непаўналетнія. Іх зьнялі на відэа, забралі ўлёткі і партрэты палітвязьняў. Усіх затрыманых пазьней адпусьцілі. 
			У Салігорску, Жодзіне, Барысаве, Мазыры моладзь расклеіла ў людных месцах партрэты палітвязьняў. 
			У Салігорску на плошчы Леніна запалілі сьвечкі. 
			У Менску ля будынку Галоўнага паштампу і ў мікрараён Ўручча адбыліся кароткатэрміновыя акцыі 
			Удзельнікі — сябры назарэгістраванай арганізацыі Малады фронт. 
			На станцыях мэтро расклеілі партрэты палітвязьняў. Супрацоўнікі лінейнага адзьдзелу міліцыі хутка зьнялі партрэты. 
			  
			Любоў Лунёва 
Радыё	Свабода				   
					   
			 |