|    Генэральная асамблея ААН 18 сьнежня прыняла рэзалюцыю, у якой асуджаюцца парушэньні правоў чалавека ў Беларусі. 
			За рэзалюцыю, прапанаваную ЗША, прагаласавалі 72 краіны, супраць — 33, у тым ліку Расея, яшчэ 78 устрымаліся. 
			У рэзалюцыі гаворыцца, што ў Беларусі працягваюцца сыстэматычныя парушэньні правоў чалавека, перасьлед апазыцыі і праваабаронцаў, а таксама ціск на сродкі масавай інфармацыі. 
			  
			Радыё Свабода 
			   
			 |