Молімся за Артура Фінькевіча
25 декабря 2007

У ноч перад сьвятам Божага Нараджэньня на чацьвёрты дзень кампаніі за вызваленьне Артура Фінькевіча каля менскіх касьцёлаў зьявіліся партрэты маладафронтаўца зь лёзунгам «Молімся за Артура Фінькевіча!».

Такім чынам маладафронтаўцы працягваюць сваю штодзённую кампанію за вызваленьне з турмы асуджанага 20 сьнежня на 1,5 гады пазбаўленьня волі самага маладога палітвязьня ў нашае краіне — Артура Фінькевіча. Мы заклікаем далучацца да грамадзянскае кампаніі ўсіх неабыякавых людзей, а таксама зьвяртаемся з просьбаю да ўсіх хрысьціянскіх вернікаў Беларусі й іншых краінаў сьвету — маліцца за Артура, за яго хутчэйшае вызваленьне, за тое, каб усемагутны Госпад даў сілы гэтаму мужнаму й нескаронаму маладому чалавеку вытрымаць гэтыя цяжкія выпрабаваньні.