«Свабоду Фінькевічу» насупраць КДБ
27 декабря 2007

У чацьвёрты дзень кампаніі-марафона «Свабоду Фінькевічу» актывісты Маладога Фронту і Маладых дэмакратаў разгарнулі расьцяжку з аднаіменным тэкстам насупраць галоўнага корпусу Камітэту Дзяржаўнай Бясьпекі.

10 чалавек разгарнулі расьцяжку і нацыянальныя сьцягі. Акцыя, якая доўжылася каля 10 хвілінаў, суправаджалася воклічамі «Жыве Беларусь!», «Свабоду Артуру Фінькевічу». Затрыманьняў не было, але, як паведамілі актывісты, за імі ўвесь час насьцярожана назіралі з вокнаў КДБ.

Акрамя гэтага, моладзевая арганізацыя «Джынс — за свабоду» сёньня правяла акцыю пратэсту каля Дзяржэпартаменту выкананьня пакараньняў. Маладзёны з партрэтамі Артура Фінькевіча пікетавалі МУС.Пяцёра ўдзельнікаў былізатрыманыя.