|    Міністар унутраных справаў Беларусі Ўладзімер Навумаў 22-23 студзеня будзе знаходзіцца ў Вене. Пастанову аб камандзіроўцы Навумава 11 студзеня падпісаў прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі. 
			У Аўстрыю Ўладзімер Навумаў ляціць для падпісаньня мэмарандума паміж Беларусьсю і ААН па пытаньнях кантролю над абаротам наркотыкаў і папярэджаньня злачыннасьці. 
			Нагадаем, што міністар унутраных справаў уваходзіць у сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Эўрасаюзу і ЗША. Адзінай магчымасьцю патрапіць у ЭС і ЗША для фігурантаў гэтага сьпісу ёсьць візыты па лініі ААН. Той самы Навумаў летась знаходзіўся ў Нью-Ёрку з 4 па 7 сакавіка, дзе прымаў удзел у канфэрэнцыі ААН па барацьбе з гандлем людзей. 
			  
			Зьміцер Панкавец 
Наша	нiва	 
			   
			 |