Свечкі салідарнасці ля сценаў турмы

17.01.2008

16 студзеня актывісты кампаніі «Джынс за Свабоду» правялі акцыю салідарнасці з затрыманымі маладзёжнымі актывістамі і прадпрымальнікамі, якія зараз знаходзяцца ў турме на вуліцы Акрэсціна. Яны сталі ля ўваходу ў яе з запаленымі свечкамі. Праз неклькі хвілін да удзельнікаў акцыі падыйшлі спецназаўцы, якія з пазаўчорашняга дня дзяжураць у парку ля турмы і загадалі адыйсці. Нягледзячы на гэта, акцыя працягнулася столькі часу, колькі і было запланавана. Пасля маладыя людзі пакінулі свечкі на зямлі.