|    Выйшаў на волю Зьміцер Дашкевіч 
			Яго сёньня вызвалілі са Шклоўскай калоніі. 
			Паводле словаў Зьмітра, навіна пра вызваленьне для яго была поўная нечаканасьць. 
			Нібыта прыйшла пастанова, што тэрмін зьняволеньня — паўтара году — зьменшылі да году, і такім чынам Зьміцер пераседзеў чатыры месяцы. 
			Нагадаем, што ў лістападзе 2006 г. (ад верасьня 2006 г. ён знаходзіўся ў сьледчым ізалятары) Зьміцер Дашкевіч быў асуджаны на паўтара году зьняволеньня за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. На волю ён меўся выйсьці 15 сакавіка 2008 г. 
			  
			Наша ніва 
					
			   
			 |