4 лютага, у дзень нараджэньня Тадэўша Касьцьюшкі, прадстаўнікі беларускай дыяспары ўсклалі кветкі да яго помніка ў цэнтры Вашынгтона. 
					Большасьць беларусаў ведаюць Касьцюшку як арганізатара паўстаньня за аднаўленьне незалежнасьці Рэчы Паспалітай.  Але акіянам ён болей вядомы як герой вайны за незалежнасьць ЗША.  У 1776 годзе Касьцьюшка далучыўся да арміі ЗША як дабраахвотнік, а ўжо праз некалькі гадоў даслужыўся да званьня брыгаднага генерала інжынерыі.  
					Існуе гісторыя, што пасьля таго, як Касьцюшка прачытаў Дэкларацыю пра незалежнасьць ЗША ён быў настолькі ўзрушаны тымі правамі і свабодамі, што ў ёй гарантаваліся, што вырашыў сустрэцца з яе асноўным аўтарам —Томасам Джэферсанам.  Пасьля сустэчы з Джэферсанам яны сталі блізкімі сябрамі.  А пазьней Джэферсан, трэці прэзідэнт ЗША, назваў Касьцюшку самым сапраўдным сынам свабоды, якога ён калісьці ведаў. 
					Пасьля некалькіх гадоў службы ў ЗША Касьцьюшка атрымаў грамадзянства, зямлю, а таксама буйную суму грошай ад амерыканскага ўрада.  Але нягледзячы на пашану і выгоды, што ён меў у Амерыцы, Касьцьюшка вырашыў у 1784 годзе вярнуцца ў Эўропу.  Касьцьюшка падняў паўстаньне за свабоду і незалежнасьць сваёй Бацькаўшчыны.  
					Аднак Амерыка памятае нашага земляка і свайго героя і сёньня.  Шматлікія масты, вуліцы, і нават выспы ў ЗША названыя ў гонар Тадэўша Касьцюшкі.  Помнік Касьцюшку стаіць і ў Лафает парку насупраць Белага Дома ў Вашынгтоне.  4 лютага каля гэтага помніка з’явіліся белыя і чырвоныя ліліі.  
					   
					
					Яраслаў Крывой  
					 				 
					 |