У панядзелак Малады Фронт атрымаў афіцыйны адказ з Менгарвыканкаму на заяву аб правядзеньні сьвяточнага шэсьця ў Дзень Любові. 
					Шэсьце, што ня дзіўна, забаронена, бо, як гаворыцца ў лісьце, «натоўп людзей можа перашкаджаць ажыўленаму руху машын». Нягледзячы на чарговую адмову, Малады Фронт будзе традыцыйна сьвяткаваць Дзень Любові пад бел-чырвона-белымі сьцягамі. Мы запрашаем ўсе палітычныя партыі і грамадзкія аб'яднаньні, актыўныя моладзевыя арганізацыі і простых мінчукоў сьвяткаваць гэты сьветлы, пяшчотны Дзень Любові разам з намі. 
					Прыходзьце! 17:00, пляц Свабоды. 
					  
					Прэс-служба МФ  
					 			 
					 |