10-га лютага Беларускі Мaладзёвы Рух Амэрыкі правёў вялікую дэманстрацыю ў абарону маладых актывістаў Беларусі, якiя рэпрэсаваны сучасным таталітарным рэжымам.
Больш за 40 хлопцаў і дзяўчат прыйшлі да будынка Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Йорку, каб патрабаваць ад афіцыйных уладаў Беларусі спыніць крымінальны перасьлед актывістаў Маладога Фронту: Андрэя Цянюты, Кірыла Атаманчыкв, Арсеня Ягорчанка, Кацярыны Салаўёвай, а таксама выказаць падтрымку ўсім, хто змагаецца за дэмакратыю ў Беларусі.
На працягу некалькіх гадзін дэманстранты выкрыквалі лёзунгі: «Верым, можам пераможам!», «Свабоду!», «Жыве Беларусь!», «Беларусь у Еўропу!», «Belarus-yes! Lukashenko-no!».
Падчас пікету са зваротам да моладзі выступіў лідэр беларускага адраджэньня Зянон Пазьняк. Ён выказаў думку, што кожны беларус мае магчымасьць паўплываць на становішча на Беларусі, трэба толькі разам змагацца.
Беларускі Мaладзёвы Рух Амэрыкі
|