|   Для апазіцыйнай моладзі стала ўжо традыцыяй штомесяц 16 чысла выходзіць на цэнтралныя вуліцы Мінска і нагадваць пра тое, што ў нашай краіне ёсць палітычныя вязні — людзі, якія знаходзяцца за кратамі з-за сваіх поглядаў і перакананняў. 
			Сёння Дзень Салідарнасці пачаўся на перакрыжаванні вуліц Няміга і Гарадскі Вал. Маладзёжныя актывісты сталі ў ланцуг і разгарнулі партрэты Андрэя Кіма, Аляксандра Здвіжкова і Аляксандра Казуліна. Акцыя пачалася ў 16 гадзін і працягнулася каля 15 хвілінаў. 
			  
			Рух «Джынс за свабоду» 
			 
			   
			 |