Ужо становіцца традыцыяй завяршаць Дзень Салідарнасці святочным феерверкам у гонар змагароў за свабоду, якія зараз знаходзяцца за кратамі. Не стаў выключэннем і мінулы. 16 лютага а 23 гадзіне актывісты кампаніі зладзілі феерверк ля сценаў СІЗА №1, што на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Менавіта там знаходзіцца зараз адзін з палітычных вязняў — Андрэй Кім. 
					Ён быў затрыманы 21 студзеня на акцыі пратэсту і арыштаваны на 10 сутак. Пасля адбыцця тэрміну маладому чалавеку прад'явілі абвінавачанне па артыкуле 364 Крымінальнага Кодексу (пагрозы ці гвалтоўныя дзеянні ў адносінах супрацоўніка міліцыі) і змясцілі ў СІЗА. 
					  
					Рух «Джынс за свабоду» 
					 
					 
					 					  |