|   У суботу 23 лютага  адышла жонка зьняволенага палітыка Аляксандра Казуліна Ірына. Яна была 1959 году нараджэньня. Ірына хварэла на рак малочнай залозы.  
			Разьвітаньне з  Ірыный Казулінай  адбудзецца ў Чырвоным касьцёле. «Маму прывязуць ў Чырвоны касьцёл ўвечары ў панядзелак. Людзі змогуць зь ёй разьвітацца да аўторка, да гадзіны дня. Там будзе адпяваньне і тады павязуць на могілкі. Якія могілкі, мы пакуль не вызначыліся», — сказала Вольга Казуліна. 
			Як паведаміў брат Аляксандра Казуліна, Уладзімер Казулін, ён меў тэлефонную гутарку з палітвязьнем. Аляксандар Казулін паведаміў, што яму прапанавалі, у абмен за кароткатэрміновае выхваленьне, падпісаць абавязацельствы, якія ён лічыць непрымальнымі. Калі яго не выпусьцяць, з аўторка А.Казулін гатовы абвесьціць бестэрміновую сухую галадоўку. 
			Грамадзянская ініцыятыва «Мы памятаем» выказвае глыбокія спачуваньні мужу и дачкам Ірыный Казулінай,  ўсім яе родным і блізкім. Вечная памяць. 
			   
			 |