|   Сёння ў другой палове дня ў Варшаве каля амбасады Беларусi быў наладжаны пiкет з нагоды смутку па Ірыне Казулінай. 
			
					  У руках удзельнiкаў былi партрэты i здымкi памерлай ў жалобнай рамцы, кветкi i свечкi. Трымалі таксама партрэты А. Казуліна і плакаты з патрабаваньнем аб вызваленьня палітычных вязьняў у Беларусі. 
			Удзельнікі пікету выказалі патрабаваньні неадкладнага вызваленьня Аляксандра Казуліна з-за кратаў.  
			  
			Радыё Свабода 
			   
			 |