Магілёў: імша за супакой душы Ірыны Казулінай

28.02.2008

У Магілёўскім касьцёле сьвятога Станіслава адбылася сьвятая імша за супакой душы Ірыны Казулінай. Два дзесяткі чалавек прыйшлі ў касьцёл, каб ушанаваць памяць жанчыны, якая самааддана змагалася за свайго мужа, за ягонае вызваленьне, бараніла гонар сваёй сям’і й сваёй бацькаўшчыны.