|   У дзень пахаваньня Ірыны Казулінай за яе маліліся ў двух віленскіх касьцёлах. Памінальную імшу па Ірыне Казулінай па-беларуску справіў пробашч Ян Шуткевіч у касьцёле Сьвятога Барталамея, што на Зарэччы. 
			
					  На імшу сабраліся прыхаджане касьцёлу і віленскія беларусы розных канфэсіяў ды грамадзкія актывісты. 
			Увечары за спачын душы Ірыны Казулінай маліліся на імшы ў віленскай архікатедры па-літоўску. На пачатку імшы ў архікафедральным саборы Вільні пробашч Рычардас Давейка расказаў пра Ірыну Казуліну, а таксама згадаў пра падтрымку дэмакратыі ў Беларусі.  
			  
			Тацяна Поклад 
					  Радыё Свабода 
			   
			 |