Акцыі з патрабаваннем вызваліць экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, палітвязня Аляксандра Казуліна праходзяць у Беларусі штодня. Расцяжкі, улёткі, графіці «Свабоду Казуліну!» нагадваюць уладам пра неабходнасць вызваліць палітвязня. Транспарант з такім лозунгам з'явіўся ўчора каля Стэлы ў Менску, паблізу якой кожны дзень едзе з сваёй рэзідэнцыі Аляксандр Лукашэнка.
Актывісты полацкай філіі «Маладога Фронту» вывесілі расьцяжку ў цэнтры гораду ў знак падтрымкі й салідарнасьці з палітвязьнем, былым кандыдатам у прэзыдэнты Аляксандрам Казулінам.
Некалькі дзён назад стала вядома, што, нягледзячы на ўнутрыбеларускі і міжнародны ціск, Аляксандру Казуліну, асабістаму ворагу Аляксандра Лукашэнкі, ва ўмоўна-датэрміновым вызваленьні ў чарговы раз беспадстаўна адмоўлена. У Дзень Волі спаўняецца роўна 2 гады з моманту арышту спадара Казуліна.
Еўразвяз і ЗША заявілі, што без вызвалення ўсіх палітвязняў немагчыма пачало які-небудзь дыялогу аб нармалізацыі стасункаў з афіцыйным Менскам. Праваабаронцы з ўсяго свету цяпер ініцыююць вылучэнне Аляксандра Казуліна на прэмію Еўрапейскага Парламента імя Андрэя Сахарава. Яго кандыдатуру таксама падтрымала ўдава акадэміка Сахарава Алена Бонэр.
Нагадаем, экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін быў арыштаваны 25 сакавіка 2006 года і прысуджаны да 5,5 гадоў калоніі за арганізацыю масавых акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Праз два гады, 23 лютага 2007 года, ад цяжкай хваробы памерла жонка палітвязня Ірына Казуліна. Пад націскам грамадскасці ўлады адпусцілі Казуліна на тры дні для пахавання жонкі, але пасля палітык зноў вярнуўся ў калонію. Адміністрацыя калоніі заяўляе, што палітвязень не будзе амніставаны.
Хартыя`97
|