|   16 сакавіка, у нядзелю, адбудуцца акцыі Салідарнасьці з палітзьняволенымі. 
			Удзень у 13.00 Малады Фронт запрашае ўсіх неабыякавых людзей прыйсьці да Галоўпаштамта, каб разам павіншаваць Вязьней Сумленьня Аляксандра Казуліна, Андрэя Кіма і Сяргея Парсюкевіча з нацыянальнымі хрысьціянскімі сьвятамі Днём Волі і Вялікднем. 
			Увечары, а 6 гадзіне, адбудзецца акцыя Салідарнасьці на плошчы Каліноўскага (былая Кастрычніцкая), дзе людзі змогуць выказаць падтрымку беларускім палітзьняволеным і братам Скрабцам, які абвесьцілі бестэрміновую галадоўку, патрабуючы вызваліць бязьвінных вязьняў. 
			Прыйдзем і падтрымаем нашых паплечнікаў! Не забудзем, што на іх месцы можа апынуцца кожны..  
			  
			Прэс-служба МФ 
			   
			 |